На Ты-10-2019

Хвала Хрысту! 

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

 

Завядзі  сабе звычку абсалютна ўсё вырашаць з Богам. Пакуль ты не навучышся ў момант, калі прачынаешся раніцай, шырока адчыняць дзверы і ўпускаць да сябе Бога, увесь дзень ты будзеш дзейнічаць не ў тым  напрамку,  у якім трэба. А варта толькі дзверы шырэй адчыніць і памаліцца Айцу свайму, і ўсё, што ты будзеш рабіць на людзях, будзе адзначана Яго прысутнасцю. Разважанні на гэтую тэму  падрыхтаваў Элан Лыскоў (г. Мінск, парафія Святой Тройцы).

Памятаеш мой адрас? Пішы на Dialog-na-ty@tut.by

 

 

 

 

 Прысутнасць Бога

 

 

 

АКТУАЛЬНАЭлан Лысков

 

Як жа маю сузіраць, калі не буду руплівы? Як жа буду руплівы, калі Дух Святы мне не засведчыць асабіста, што Езус – самы каштоўны, самы прыгожы і самы варты маёй увагі? Аднойчы ўвечар я застаўся адзін. Бацька мой быў тады ў шпіталі. На заканчэнне дня я захацеў паглядзець вядомы свецкі фільм з вядомымі акцёрамі Галівуда. Прыгатаваўся, знайшоў. Але раптам з’явілася такая каштоўная думка: “Чаму мне не пайсці на шчырую малітву замест таго, каб паглядзець гэты фільм? Чаму, пакуль я сам у кватэры, мне не пачаць шукаць Святога Духа голасна і з паднятымі ўгару рукамі?”.  І вырашыў пайсці на кухню (там было зручна стаць на калені) і адкрыць акно, каб адчуць паветра і лепей бачыць зоркі (як Абрагам). Мне вельмі хацелася змяніць маё жыццё, жадаў, каб Езус перамяніў мой спосаб глядзець, разважаць, слухаць, рухацца, дзейнічаць…  Ва ўсім я быў расчараваны, а сэрца маё мне падказвала, што я не шчыры з Ім і з гэтай прычыны зусім няшчасны. Лічыў, што лірыкі і тэорыі, фільмаў і іншага ў жыцці маім зашмат, і трэба дзейнічаць, пакуль я жывы. Мяне краналі яшчэ такія Словы Езуса да Царквы ў Лаадыкеі: “Не ведаеш, што ты няшчасны і варты жалю, убогі, сляпы і голы. Раю табе купіць у Мяне золата, ачышчанае агнём, каб ты разбагацеў, і белую шату, каб ты апрануўся і каб не быў бачны сорам тваёй галечы. Бальзамам памаж свае вочы, каб бачыць” (Апакаліпсіс, 9). 

Калі пачаў маліцца, то намагаўся быць шчырым, каб гэта змяніла маё жыццё сапраўды, каб я ўжо не мог казаць сабе і Богу пасля, што мог памаліцца лепей. Маліўся старанна і доўга. Атрымаў шмат радасці, а пасля, у пэўны момант, мой язык пачаў маліцца нейкімі незвычайнымі словамі, гукамі, і мне стала ад гэтага смешна. Мне было вельмі дзіўна і радасна ад думак, што Дух Святы праявіў Сябе такім чынам, як я чытаў у Дзеях Апосталаў. 

Думаю, што можа быць для кагосьці спакусай гэтае сведчанне, таму жадаю абазначыць, што лічу галоўным. Перад кожным чалавекам і кожны дзень становіцца падобнае пытанне: паглядзець чарговы фільм, ці памаліцца?.. Я пачаў вучыцца з Богам глядзець на шэрыя будні па-іншаму – вачамі веры ў тое, што Хрыстус Уваскрос, і ёсць прысутны заўсёды ўва мне, што Бог Айцец трымае мяне на Сваіх Магутных  і  Добрых Далонях, якімі з’яўляюцца таксама абставіны майго жыцця, што Дух Святы, калі прашу, дае мне здольнасць бачыць не так, як той, хто не мае веры ў Вечнае Жыццё. Гэта –  ЧУВАННЕ. Пазнанне Бога ў жыцці як веру мне дае Сам Бог, Якога таксама прашу і аб шчырасці ў малітве штодзённай і ў штодзённым рахунку сумлення.

 

Пытанне: а ты – ці  адчуваеш прысутнасць Бога ў сваім жыцці? Ці заўважаеш?


 

 

 

ШЧЫРА

 

 

 

Вольга Кузьміцкая  (г. Мінск, парафія Ахвяравання Пана): Вольга Кузьмицкая

– Я верю, что жизнь мне на этой земле дал Бог. Я благодарна  Ему за возможность жить и видеть, какую прекрасную планету Он подарил людям. Знаю, что, если мне что-то нужно, –  Он даст, когда я буду готова принять этот дар. Если случаются затруднения, значит, это то, с чем я могу справиться, и они (трудности) сделают меня сильнее. Мир и покой в душе пришли в тот момент, когда я осознала, что Он – со мной, а я – с Ним. 

Павел Валуеў  (г. Баранавічы, парафія Маці Божай Фацімскай):Павел Валуев

– Я ощущаю присутствие Бога. Понимаю, что Он для меня является в  первую  очередь  заботливым  Отцом. И во всех моих делах и начинаниях –  ощущаю  Его помощь, Его заботу. Где бы  я  ни был,  что бы  я ни делал, я приглашаю Бога в свою жизнь и прошу у Него благословения.

Марына Некраш  (г.Мінск, парафія Найсвяцейшай Панны Марыі):Марына Некраш

–Зразумела, што адчуваю. Таму што Бог ёсць любоў.  І калі  гэта  зразумець, то пачнеш заўважаць яе асабліва не толькі ў сям’і – паўсюдна. У розных абставінах чэрпаюцца сілы, і адразу  нават  незразумела, адкуль у табе такая моц. У маім выпадку малітва дапамагае ўбачыць гэта ясней, нават пасля цяжкага працоўнага  дня,калі наваколле гаворыць табе пра любоў навокал праз вобраз сэрца у… лужыне. Смешна, але з такіх выпадкаў, на мой погляд, і створана жыццё веруючага. 

Анастасія ТалкачАнастасия Толкач

(г. Мінск, парафія  св. Андрэя Апостала і Св.  Леапольда Багдана Мандзіча): 

–Так, заўважаю.У маім жыцці вельмі шмат знакаў прысутнасці Бога. Паразважаўшы над гэтым пытаннем, хачу прывесці  адзін  яскравы  прыклад з  жыцця.  Ужо многа гадоў  таму, калі  дактары  паставілі нам дыягназ “бясплоддзе”, мы маліліся аб Божай ласцы для нас, і ў нашай  сям’і  з’явіліся  дзве цудоўныя дзяўчынкі. Маю дзвюх дачок і дзякую Богу за іх.

 

 


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий