На Ты-10-2022

Хвала Хрысту! 

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Прывітанне, сябры!

Часам здаецца, што, атрымаўшы дар веры, любові, ці, напрыклад, дасягнуўшы нейкай мэты, словам, атрымаўшы, можна пакласці гэта спакойна ў кішэню, думаючы, што захаваецца там надоўга, а можа і назаўжды. Але насамрэч, усё інакш…

Разважанне падрыхтавала Аксана Ючкавіч.

Не забывайся пісаць мне на  Dialog-na-ty@tut.bу

 

 

У табе пульсуе Яго моц

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Аксана ЮчкавичЕхала ў цягніку, калі адна прыгожая і светлая дзяўчына, сторыз якой у інстаграме я праглядаю з захапленнем, напісала мне пытанні: Якую мэту ставіць перад сабою чалавек, пазнаўшы Бога? Пазнаваць яго глыбей? Але як? І мне захацелася аб гэтым паразважаць…

Па парадку: што рабіць далей, калі пазнаў Бога? Раней я думала, што, калі нешта пазнаў, распачаў, то трэба развіваць і ўдасканальваць. Так у дзяцінстве нам казалі на катэхезах, рэкалекцыях, падчас розных моладзевых сустрэч. Гэтыя словы – развіваць і паглыбляць адносіны з Богам, як і адносіны з сябрамі, ці з роднымі, ці з каханымі  людзьмі, – «наматывали на ус» і стараліся. Але потым  зразумела, што развіваць і паглыбляць – гэта наступны этап пасля пазнання.

Першае – не згубіць гэтых адносін, не страціць веры, пусціць карані, хоць бы спачатку адзін моцны корань, каб ён пасля пусціў шмат маладых, і атрымалася паўнавартасная каранёвая сістэма. У ідэале, як у тых дрэў, што растуць у пустыні і вельмі глыбока прарастаюць коранем да вады…

Пакуль што будзем дбаць пра гэты адзін корань. Але моцны. Памятаю словы святароў у казаннях: “укараніцеся ў Хрысце”. Яны з дзяцінства гучаць ува мне. Таму, калі бываю ў лесе, часта ўзіраюся ў карані дрэў, шмат думаю пра гэтую «моц і значэнне ўкаранення». Дрэва ўкараняецца ў зямлю, а зямля дае яму спажытак, з зямлі дрэва корміцца. Так і чалавек, пасля таго, як укараніўся ў Хрысце, пачынае атрымліваць ад Яго моц і расці. Калі дрэва расце, яно з кожным годам становіцца ўсё мацнейшым, прыгажэйшым.

Прыгадайце, як у нас ганарацца магутнымі дубамі ў Беларусі: дубы-волаты, дубы-асілкі. Так, так. Чалавек таксама прыгажэе. Мацнее разгалінаванне яго ўчынкаў, яго годнага стаўлення да сваёй працы, да іншых, яго адвага, гэтае дрэва дае плады. Гэты чалавек становіцца багаццем свету. Ён мае моц любіць жыццё з усіх сілаў, радавацца з таго, што можа даваць плады – служыць іншым, сеяць у будучыню надзею, каб новыя пакаленні таксама маглі адчуць прыгажосць жыцця і яго веліч.

Яшчэ адзін важны аспект: а што ёсць зямля, у якую ты ўкараняешся? Гэта я да таго, наколькі я глыбока і якім чынам пазнаю Хрыста. Што ёсць для мяне Хрыстос?

Найперш, як гістарычная асоба. Як асоба, якая пражыла і прайшла сваё жыццё на зямлі, як асоба, якая нарадзілася, жыла ў пэўным грамадстве, у гэтае грамадства прыйшла са сваёй праграмаю – аб Праўдзе і Любові, як асоба, якую пачулі іншыя людзі, па прыкладу каго захацелі жыць і змяняць сваё жыццё да лепшага, як асоба, якая мела ўплыў на людскія сэрцы і светапогляд тады, у свой час, але мае моцны ўплыў і зараз. Асоба, якая паказала свету моц Любові, перамогу Любові, а не гвалту, не падману, не вайны. Асоба, якая несла чалавекалюбства і праўдалюбства.

І тут я напісала пра Хрыста, толькі як пра Чалавека. Без нават таго, што Хрыстос – гэта Богачалавек…Дык вось, нават каб Хрыстос не быў Сынам Бога, для мяне дастаткова таго, якім Ён быў чалавекам, каб укараніцца ў тое, што Ён нёс гэтаму свету. Каб наследаваць Яго. А калі ты ўкараняешся ў Хрысце, у табе пачынае, як у дрэве, пульсаваць Яго моц.

 

Пытанне: а  які твой  шлях удасканальвання   адносінаў  з  Богам?


 

ШЧЫРА

 

Паліна Ташцімірава  (г. Мінск, парафія  Св. Яна Евангеліста і  Св. Максіміліяна  Кольбэ):Палина ташцимирава

 – Любое патрабаванне, якое мы сабе ставім, можа весці або да ўзрастання і ўзмацнення нас або для зруйнавання і знішчэння. Бог з ўсей Сваёй Любові да кожнага хоча толькі нашага дабра, таму і запаведзі былі дадзены нам для выратавання. Мы вызваляемся ад граху, цемры і бруду, становячыся святлом. У горы, як вядома, падымацца складана, але гэта варта той прыгажосці, што раскрываецца вачам на вяршыні. Таму і гэтыя намаганні, што мы прыкладаем ў спаўненні запаведзяў, патрэбны, каб праз іх мы ўзрасталі і дасягалі святасці.

Анастасія Вайткевіч  (г. Мінск, парафія Св. Яна Евангеліста і  Св.  Максіміліяна Кольбэ):Анастасия Вайткевич

– Дзесьці прачытала, што паслухмянасць Богу сведчыць як аб ступені даверу, так і аб глыбіні мудрасці. І вось, узгадваючы гэтыя словы, магу адказаць, што давер і паслухмянасць менавіта Божым запаведзям праз кожны дзень узмацняе нас не толькі як асобу, але і нашу любоў да Бога. Праз кожны, нават маленькі добры ўчынак да бліжняга мы таксама робім адзін невялічкі крок да Бога Жывога. Праз наш давер да Яго словаў мы адкрываем для сябе вялікую таямніцу. І чым даўжэй мы ідзем гэтай светлай сцежкай, тым мацнейшай любоўю нашыя сэрцы разгараюцца да нябеснага Таты!

Ганна Дзябёлая  (г. Ваўкавыск, парафія Святога Вацлава):Ганна Дзябёлая

 – Кожны чалавек, і я ў тым ліку, – Божы шэдэўр. Усе мы абсалютна выключныя і кожны спазнае Бога па-свойму. Я вельмі ўдзячная бацькам за тое, што з самых ранніх гадоў яны склалі ў мяне паняцце пра Бога і пасеялі ў маім сэрцы веру. На сённяшні дзень пазнаваць Бога глыбей мне дапамагаюць вучоба, асабістыя трывогі і перажыванні, несумненна, хрысціянская літаратура і музыка, а таксама людзі, якіх сустракаю на сваім шляху, хто б там ні быў: выкладчык, адзінокая бабуля, якая сядзіць каля касцёла, або святар. Кожны дзень я, як і ўсе людзі, сутыкаюся і з радасцямі, і з праблемамі. Сустракаючыся з імі, мы павінны ўмець шчыра сказаць Богу «дзякуй», і тады Ён будзе адкрывацца нам з новых бакоў.

Алеся Давідовіч  (г. Радашковічы, парафія  Найсвяцейшай Тройцы):Алеся Давидович

– На маю думку, выконваючы 10 Божых запаведзяў, я вучуся па-сапраўднаму любіць сябе і блізкіх. Божыя запаведзі робяць нашае жыццё больш простым, таму што яны даюць нам адказ на складаныя пытанні. Калі выбіраю адмаўленне ад граху, адчуваю, што Бог бліжэй да мяне, чым раней. А калі Ён побач, то адчуваю любоў, якую не заўважала, станаўлюся больш моцнай, больш чулай да блізкіх. Божыя запаведзі навучаюць нас быць адказнымі не толькі за сваё жыццё, але і за жыццё іншых.


 

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий