На Ты-11-2016

 Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Прывiтанне, даражэнькi сябар!
… Пачынай! I працягвай дзялiцца Евангеллем – дзе б ты ні быў!
Разважаннi на гэтую тэму падрыхтаваў Андрэй Вежнавец. А мне зноў пішы на na-ty@list.ru

 

Хто, калі не мы?

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Свет патрабуе Хрыста!andrey-vezhnavets
Хто,  калі не мы, хрысціяне, хто скажа свету пра Хрыста?
Хто, калі не мы, скажа пра Яго бязмежную любоў да людзей, пра любоў да кожнага чалавека?
Хрыстус дзеля нашага збаўлення прыйшоў у свет і дазволіў прынізіць сябе! Ён дзеля нас перанёс мукі і памёр на крыжы! А што мы робім для сваіх бліжніх? Якой ёсць нашая ахвяра? Ці аддалі мы хоць бы  хвіліну сённяшняга дня чалавеку, які побач з намі? А можа мы канцэнтруем увагу толькі на саміх сабе?
Хрыстус, будучы тут, на зямлі, запаведаў нам любіць бліжняга свайго… Што значыць любіць? Можа, любіць азначае клапаціцца, дапамагаць, не толькі слухаць, але і пачуць чалавека, казаць не толькі словамі пра любоў, але любіць справай!
Ці любім мы нашых бліжніх, як запаведаў нам Бог? Ці дзелімся мы з імі радасцю, супакоем ці можа злым поглядам, непавагай? Ці мы даём іншаму магчымасць сустрэць Бога праз нашую дабрыню? А можа мы пакідаем дар веры толькі для сябе?
Пан кажа:”Вы – святло свету. Не можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. І, запа-ліўшы светач, не ставяць яго пад пасудзінай, але на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме“ (Мц 5,14-15).
Ці ёсць мы тым святлом? Ці свецім мы ўсім, хто “ў доме”? Ці бачыць свет, што мы Хрыстовыя? Мы можам і павінны дзя-ліцца дарам веры, дарам бязмежнай радасці жыцця з Богам! Як? Вельмі проста! Трэба толькі адарваць свае вочы ад гаджэта і пачаць глядзець навокал, дастаць навушнікі з вушэй і пачуць гэты свет, які патрабуе сапраўднай любові. Убачыць засмучаных, бедных, патрабуючых… Патрабуючых нашай простай чалавечай увагі, нашай любові, убачыць стварэнне Бога – чалавека, які патрабуе любові, які патрабуе Бога, але “забыўся” пра гэта! Можна казаць аб Хрысце праз малітву! Запрашаю маліцца не толькі ў касцёле ці дома, але і на вуліцы! Ідучы, маліцеся на Ружанцы! Не саромейцеся сваёй веры, але дзяліцеся ёю!
Праз нас і менавіта праз цябе Бог можа прыйсці да іншага чалавека! Праз тваю ўсмешку, праз тваю дапамогу жанчыне з цяжкімі торбамі ці праз тваё ветлівае, добрае слова! Кожны дзень няхай жа будзе ўпрыгожаны Богам праз нашыя добрыя імкненні і ўчынкі! Дазвольце Богу змяніць гэты свет і зрабіць жыццё кожнага чалавека трохі шчаслівей!

 

А зараз пытанне: ці гаворыш ты пра Хрыста? Калі і з кім?


 

ШЧЫРА

 

Павел Куцэнка (г. Мінск, парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі):pavel
– Шчыра кажучы, спачатку я сумеўся, калі пачуў гэтае пытанне. Падобна, адчуў тое, што адчуваў Пётр, калі Езус пытаўся: «Ці любіш ты Мяне?». Адчуў таму, што часам кажу, а часам маўчу. Потым сумленне з’ядае мяне за гэта. Я маўчу, бо баюся быць адкінутым у калектыве, у якім адзін аднаго амаль не ведае.
А нават калі сітуацыя прымушае мяне казаць, то кажу коратка, без падрабязнасцей. За гэта па сённяшні дзень адчуваю сорам. Але працую над сабой і спадзяюся, што змагу казаць не толькі ў вузкім коле людзей, але нават на вуліцах розных гарадоў Беларусі і іншых краін свету.

Iрына Лапiцкая (г. Асiповiчы, парафiя Божай Мiласэрнасцi):iryina
– Я говорю о Христе только с людьми, которым доверяю, с которыми у меня есть внутренняя связь, иными словами – с единомышленниками. Ведь это очень личное для каждого из нас, и открыться, я считаю,  мы можем только людям близким по духу. А если человек говорит о Боге, скажем так, «на каждом углу», то возникает вопрос: а есть ли у этого человека за его словами хоть малая толика веры? Но, наверное, самое главное не только говорить о Христе, но подкреплять свои слова поступками и делами, наполненными любовью, покорностью и милосердием к нашим ближним.

 Вiкторыя Кiрдун (г. Старыя Дарогi, парафiя Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі):viktoryiya
– Думаю, трудно выделить отдельные моменты, когда я специально говорю о Боге. Порой не замечаешь, что в мыслях или разговоре упоминаешь о Нем с благодарностью или упованием, так же, как и дети, говорящие с любовью о своем отце не выделяют этот факт для себя отдельно – они просто знают, что он всегда рядом, всегда в их жизни, любящий и заботливый отец. Так и нам нужно не иногда вспоминать о Боге, а всегда помнить, что Он – рядом. Не забывать благодарить Его за каждый новый день, за Его бесконечную Любовь к нам, за родных и близких. 


 Паўлiна Жых (г. Смаргонь, парафiя св. Мiхала Арханёла):4-paulina
– Я не могу сказать, что о Нем не говорю. Но я считаю, что к каждому человеку нужен особый подход. Есть люди, которым стоит говорить о любви, о добре, о счастье, об открытости сердец, давать свой жизненный пример и при этом не скрывать, что я христианка.  Таким способом им Христос откроется. А что касается личного примера, то я говорю о Христе через музыку, через пение. И знаете, Он приходит в сердца людей.


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий