На Ты-11-2017

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Прывiтанне! Няма iншай магчымасцi прынесцi Богу плён, як толькi навучыцца слухаць Духа Святога i жыць паводле Яго добрай дасканалай волi. Дзяліся сваімі думкамі, пішы мне  на na-ty@list.ru.

 

 

Пачынаем з панядзелка?

 

 

АКТУАЛЬНА

 

У наш час устрыманне асаб-ліва непапулярнае. Зараз iншая мода. Наш  свет  дзейнiчае  дзякуючы таму, што прадае і купляе ўсякія  задавальненнi, а  рэклама пастаянна заклікае «браць ад жыцця ўсё». Чалавеку, які  ад  чагосьці  адмаўляецца, кажуць “твой  Бог  абмяжоўвае цябе ад усяго сапраўды лепшага”, бо  ён  жа (чалавек)  прапускае нешта важнае, збядняе сваё жыццё.
І вось ўстрыманне. Што гэта такое? Не  мець  сексуальных  адносiнаў да шлюбу? Адмовiцца ад ежы падчас посту? Можа, яшчэ і  кантраляваць свае дрэнныя думкi, раздражненне, лютасць? Так, але не толькi. Гэта здольнасць працаваць над сабой, пераадольваць, кантраляваць  свае  жаданнi.  Ўстрыманне –  гэта ўтрымліванне сябе ад выканання тых сваіх жаданняў, якія не адпавядаюць Божай волi, не даюць карысцi душы.
Х-м, гэта нялёгка. Ты хочаш быць пакорлівым i цярплiвым, але прыходзiш у лютасць i раздражненне?  Хочаш быць умеркаваным у ежы, але не можаш спра-віцца са сваім  апетытам? Бывае i так: каханне быццам моцнае, але ў выпадку яе адмовы яно раптам перастае быць каханнем, i людзi разыходзяцца…
Мы вырашаем  пачаць  новае жыццё з панядзелка, але у нас  нічога не выходзіць. Бо навакольны свет аказваецца  мацней. Самi таго не разумеючы, мы прызвычаiлiся жыць звыклымі  стандартамі:
Ленавацца, калі адольвае лянота, злавацца, калі нас нешта раздражняе, і  гэтак  далей, i  ў той жа час  сумленна разумеючы, што трэба гэта мяняць. Вось такi парадокс. Як толькі мы спрабуем жыць хрысціянскiм жыццём, захоўваць запаведзі, паступаць па сумленню, невядома адкуль бярэцца магутны паток ветру, якi заносiць нас кудысьцi ў бок. I зноў – “панядзелак”.
Нейкi незразумелы стан  унутранага  канфлікту — ”Бо не  разумею, што раблю: таму  што не  тое раблю, што  хачу, а што ненавіджу, тое раблю” (Рым 7, 15).
Прычына  гэтага  непаразумення ў тым, што людзi не хочуць чуць голас  Бога, Які кажа, што і  як неабходна  рабіць. Яны жывуць так, як лічаць правільным, на свой погляд і веды.
Таму, сябры, «паступайце па духу», як  раіць  святы Павел. Парада вельмі простая. Але ў ёй – глыбокі сэнс.
Сябры, дзялюся з вамі адной добрай  прыпавесцю:  “Адной  пабожнай  жанчыне  прысніўся сон. Яна  апынулася  каля  вялікага супермаркета, дзе Бог прадаваў любоў, радасць, мiр, доўгацярплівасць, лагоднасць, ўстрыманне. Падышоўшы, яна купіла ў Яго ўсё, што ёй было неабходна. Пасля адкрыла пакет, каб зазірнуць, што там унутры, і са здзіўленнем  выявіла, што ўнутры няма намаляваных, як  на ўпакоўцы, пладоў. Яна з абурэннем падышла да Бога і выказала Яму свае прэтэнзіі. Ён пакорна  адказаў ёй: «Не крыўдуй, тут  няма  падману. Я гандлюю толькі насеннем, а плён ты павінна вырасціць сама”.
Няхай дадзенае  табе Богам насенне агарнецца плёнам на Яго бясконцую хвалу i тваё шчасце ў Небе.
А зараз пытанне: што ты думаеш пра ўстрыманне і ад чаго патрэбна ўстрымлівацца?


 

ШЧЫРА

 

 Iлона Дземiдава (г. Асiповiчы, парафiя Божай Мiласэрнасцi):Илона Дземидава
– Воздержание – это способность владеть собой. Это значит контролировать себя. Если мы не контролируем себя – свои чувства, аппетит, побуждения, – тогда они будут контролировать нас. Поэтому мы находимся либо под влиянием Святого Духа, либо под контролем иной силы. Для меня воздержание – это способность не идти на поводу у своих страстей, расти духовно, чему, собственно,  учит нас Библия.
Чтобы не  попасть  в плен греха,  надо работать над своей душой (а это разум, воля, чувства, эмоции), принимая во внимание и физические потребности тела.

Аляксандр Субычэў (г. Маладзечна, парафiя св. Казiмiра):Аляксандр Субычэу
– У меня есть друзья, которые сохраняли свои отношения чистыми больше 7 лет. В том, что они воздерживались, даже от поцелуев,  я уверен  на 100%. И как итог – сегодня это счастливая молодая семья. Каждый раз их встречая, я понимаю, что они счастливы. Моя точка зрения не такая консервативная, но если не сдерживать свои животные желания и идти у них на поводу, то можно просто не успеть рассмотреть в теле человека характер, что, конечно,  естественно, и осознание того, что это – не твой «спутник» жизни, может  прийти  слишком  поздно, когда  уже   появятся дети…
Яўгенiй Дудкiн (г. Гродна, парафiя Духа Святога):Яугений Дудкин
– Устрыманне часта ўспрымаецца як пакута і цяжар у час посту, але яно, мне здаецца, мае больш глыбокі сэнс для чалавека. На самой справе на чалавека дзейнічае шмат спакусаў і залежнасцей, і калі ён з імі звыкаецца, то можа забыцца пра вольную волю, якую яму даў Пан. Таму ў час посту, думаю, асабліва важна засяродзіцца на канкрэтных і карысных занятках,  больш часу ахвяраваць на малітву, чытанне Бібліі, на выкананне добрых ўчынкаў. Трэба памятаць пра сказанае ў  Святым Пісанні: «Усё мне дазволена, але не ўсё карысна».
 Ангелiна Бусько, (г. Смалявiчы, парафiя св. Валянцiна):Ангелина Бусько
– Устрыманне – гэта дар Святога Духа. Мы павінны сябе стрымліваць ва ўсіх накірунках, нават у накірунку  атрымання і распаўсюджання інфармацыі. У цяперашні час у Інтэрнэце шмат рознай –  карыснай і не вельмі – інфармацыі. Мы павінны ўмець яе “фільтраваць”. Таксама не ёсць добра ведаць усё на свеце і заўжды “вісець” у Інтэрнэце. Пан Бог хоча, каб мы часцей адкрывалі Біблію, чым усё астатняе. А ўстрыманне патрэбна для таго, каб зберагчы сябе ад памылак і быць бліжэй да Бога.

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий