На Ты-11-2019

Хвала Хрысту! 

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Ёсць многа дарог у свеце, і сярод іх – дзве  галоўныя, якія прайходзіць абсалютна кожны чалавек: першая – калі на свет нараджаецца, другая –калі з гэтага свету адыходзіць. А паміж гэтымі шляхамі-дарогамі знаходзіцца найвялікшы дар Пана Бога – нашае жыццё. Ты сам можаш  зрабіць  яго  такім яскравым, што свету ад яго хопіць усяму твайму акружэнню, ўсяму наваколлю… Толькі можаш – пры дапамозе Пана Бога.

Памятаеш мой адрас? Пішы на Dialog-na-ty@tut.by

 

 

 

 

 

Святлом можаш стаць ты

 

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Відаць, ва ўсіх бывае такое адчуванне, быццам на нас апускаецца цемра. І чалавек закрываецца, “зашпільваецца” на ўсе гузікі. Але што, калі ты сам – святло? А што, калі ты можаш стаць святлом?

Што, калі тое, праз што ты праходзіш не каб разбурыць, а каб збудаваць, – святло?

Калі мне дрэнна, я ўспамінаю, як моліцца пяцігадовая дзяўчынка Мара. Ты не ўяўляеш моц яе малітвы, яе любоў, з якой яна дзякуе Богу за ўсё. Яе малітва – гэта заўсёды падзяка. Я распавяду адну гісторыю, якая ўзварушыла маё сэрца да глыбіні. Стоячы на каленях і склаўшы рукі, дзяўчынка кажа: «Дзякую, Табе, Божа, за дзядулю, нават за тое, што ён хварэе, і што рукі ў яго трасуцца і ён не можа трымаць кубак. Дзякуй, што мы ў яго ёсць, каб дапамагчы яму. Дзякуй, што мама змагла да яго паехаць. Дзякуй, што ён жывы, што можа быць з намі, а мы – з ім. Дзякуй, што мы тут сабраліся на малітву разам і што нашыя сэрцы любяць».

Няма сумніву, што кожны калісьці перажываў моманты вялікай радасці, той радасці, калі хацелася атуліць абдымкамі ўвесь свет, танчыць і спяваць, калі ўнутры ты весь быў перапоўнены ўдзячнасцю. Упэўнена, што гэта “працуе” і наадварот. Калі мы пачнем дзякаваць за кожны атрыманы дар ад Бога, мы яшчэ больш будзем напаўняцца шчасцем у Ім. Можна, канешне, засяродзіцца на тым, чаго не маем… Але! Можна з ўдзячнасцю глядзець на тое, чым Бог нас ужо благаславіў. А гэтага, павер, насамрэч больш.

І я пытаю сябе: што я магу зрабіць менавіта зараз, каб стаць святлом? Канешне, я не магу ўчыніць вялікія справы. Але!.. Падумай, што можаш зрабіць менавіта ты? Кожны з нас мае вялікую моц ўплыву, аб чым, магчыма, нават, не здагадваецца.

Толькі, каб нешта даць, трэба ў першую чаргу гэта мець. Каб дзяліцца верай, трэба верыць, каб адорваць іншых любоўю, трэба навучыцца любіць, прыняць яе ад Бога, верыць ў тое, што ты сам любімы. Разумееш, Бог абраў для цябе менавіта гэты час. Ён запісаў цябе ў гісторыі для спаўнення Сваіх планаў. Яму патрэбен менавіта ты, каб паказаць любоў да таго, што, здавалася б, немагчыма любіць, – цёмнае і халоднае ў гэтым свеце. Ён ведае, што тваё сэрца здольнае запальваць ліхтарыкі, таму паставіў цябе сюды. Бывае так, што ты і ўявіць сабе не можаш, што благаслаўлёны ўжо там, дзе ты ёсць. Ты можаш стаць святлом, ты можаш прынесці добры плён. Не трэба аглядацца на вецер і хвалі, бо не заўважыш, як Ён ходзіць па вадзе.

Пакажы прыгажосць Бога сваім жыццём. Бог можа паказаць Сябе праз цябе настолькі, наколькі ты дазволіш Яму запоўніць цябе. Праўда ў тым, што Бог можа прысутнічаць ў тваім жыцці ў той меры, у якой толькі можна пажадаць! Аднак ёсць пытанне, сэнс якога не змяніўся ад стварэння свету: «наколькі ты жадаеш бачыць Бога ў сваім жыцці?»

Жадаю табе, каб ты і ў радасці, і ў смутку адчуваў блізкасць Пана Бога, каб навучыўся дзякаваць Яму за кожны момант твайго жыцця.

 

А зараз пытанне: што  лічыш самым  галоўным  у жыцці, за што  дзякуеш  Пану Богу?


 

 

ШЧЫРА

 

 Улад Трамбовіч (г. Гродна, парафія Маці Божай Ангельскай): улад трамбович

– В данный момент стараюсь ценить моменты, которые дает жизнь. Ценить людей, кто рядом со мной в данный момент. Ещё стараюсь ценить время, когда могу хоть немного отдохнуть, потому что теперь для меня дни настали очень загруженные. Также очень ценю таланты, которые даёт мне Бог,  и стремлюсь их развивать. 

Ян Корабаў (г. Мінск, парафія Найсвяцейшай Панны Марыі): ян корабов

– З цягам часу сталею, таму сёння цаню тое, што раней прымаў як належнае: магчымасці, якія дае мне Бог сёння, бо разумею, што час пройдзе хутка, і гэтых магчымасцей не будзе. Цаню сяброў, бо гэта скарбы. Цаню ўсіх блізкіх сэрцу людзей і дзякую Пану за магчымасць крочыць з імі сёння побач. Цаню веды і навуку, што змяняюць позірк на гэты свет і разам з верай дазваляюць сузіраць хараство Бога і Яго стварэння. Цаню ўсё, што даў мне Пан. 

Гоша Шышкану (г. Мінск, парафія Найсвяцейшай Панны Марыі): гоша шышкану

– Маё жыццё сёння – гэта штодзённае памнажэнне Веры, Надзеі і Любові. У гэты час я цаню Ласку Пана Бога, таму што  Ён дорыць мне  здароўе, сяброў, добрую працу на Радыё Марыя. Дзякую за  тое, што мае родныя маюць добрае здароўе і плённае жыццё. Таксама дзякую за тое, што вучуся ў добрай навучальнай установе, і  што Пан Бог дае  мне сілы, каб атрымаць адукацыю. 

Валерыя Бобрык (г. Лепель, парафія святога Казіміра): Валерыя Бобрык

– Сёння я цаню ў жыцці магчымасць вывучаць медыцыну, каб у будучыні  прафесійна дапамагаць людзям і ратаваць ім жыццё. Яшчэ я бясконца дзякую Богу за дар маіх родных і блізкіх, бо дзякуючы ім ў маім жыцці я магу станавіцца лепшай. А ўвогуле як бы гэта банальна ні гучала, я ўдзячная за ўсё, што  маю, бо  тое, што з  намі здараецца, дае нам новы вопыт, магчымасць стаць мацнейшым і разумнейшым, чым ты быў учора.

 


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий