На Ты-11-2021

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

“Я і дом мой будзем служыць Пану (бо Ён святы)” (Езус Навін 24, 15). Старазапаветная праўда няхай абудзіць нас!.

Разважанні  падрыхтавала  Аліна  Угорыч (г. Мінск, парафія свсв. Яна Евангелicта і Максiмiльяна Марыя Кольбэ). А ты не забывайся пісаць мне на  Dialog-na-ty@tut.bу

 

 

 

 

 

 

Сужэнства – шлях да святасці

 

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Алина УгорычУ лістападзе 2016 года нам пашчасціла прыняць удзел у рэкалекцыях для сужэнстваў а. Джэймса Манджакала. Айцец расказаў нам пра  пяць асноўных інструментаў, якія з’яўляюцца добрай дапамогай на шляху да святасці. Хочам падзяліцца імі з іншымі сужэнствамі.

Малітва сэрцам. Падчас аб’яўленняў у Фаціме Маці Божая дала вельмі канкрэтную параду: кожны дзень маліцца на ружанцы ў сваіх сем’ях. Сярод сямей руху Equipes Notre-Dame, удзельнікамі якога з’яўляемся, ёсць добрая традыцыя: штодня ў 21.00 збірацца на супольную ружанцовую малітву. Не заўсёды атрымоўваецца быць уважлівымі падчас малітвы, але стараемся. Варта адзначыць, што ўдзел у руху сужэнскай духоўнасці – моцная падтрымка на тым самым шляху да святасці. Добра, калі побач ёсць аднадумцы, якія падтрымаюць на стромкіх паваротах жыцця.

Чытанне Евангелля. На “Радыё  Марыя” а. Аляксандр Фаміных любіць паўтараць моцнае выказванне Св. Іераніма: “Калі не ведаеш Евангелля – не ведаеш Хрыста”. Распачаць чытаць Біблію разам  –  гэта было для нашай сям’і заданнем «з зорачкай». Паасобку – без праблем, разам – аніяк. Але змагаемся. Падчас вечаровай малітвы чытаем літаральна адзін радок. Гэта зусім маленькае зярнятка Праўды, але рады, што яно ёсць.

Споведзь. На рэкалекцыях а. Джэймс сведчыў аб тым, што больш за ўсё бачыў цудаў не падчас малітвы аб аздараўленні, а менавіта ў канфесіянале. Шчырая споведзь – гэта заўсёды аздараўленне. У сваім асабістым жыцці адкрылі вартасць споведзі ў аднаго святара. І часам, калі маем складаную духоўную праблему, просім аб споведзі і індывідуальнай размове.

Пост. Пост – гэта няспынная малітва без слоў. Да такой малітвы нас заклікае Маці Божая ў Меджугор’і. Асабіста нам пост на хлебе і вадзе дапамагае ўбачыць праўду пра саміх сябе. На жаль, у нашай сям’і зараз няма пастаяннай практыкі посту на хлебе і вадзе. Па пятніцах не ўжываем мясныя стравы, але гэта не тое самае. Пост на хлебе і вадзе цяжка з чымсьці параўнаць і на штосьці замяніць. Варта паспрабаваць ім жыць.

Эўхарыстыя. Пасля рэкалекцый а. Джэймса Манджакала штодзённы ўдзел у святой Імшы на некалькі гадоў стаў часткай нашага жыцця. Калі прыйшоў час пандэміі, мы пачалі сустракацца з Езусам у Эўхарыстыі толькі ў нядзелю. І гэтага вопыту хапіла для таго, каб дакладна зразумець, што сапраўдная моц ёсць толькі ў Езуса. Мы слабыя без Яго. Вельмі слабыя.

…Рады, што сёння мелі магчымасць падзяліцца з іншымі і ўзгадалі самі гэтыя пяць інструментаў. Будзем старацца  заставацца  вернымі свайму  пакліканню і памятаць, што  план Бога  для нас – наша святасць. Хвала  Пану!

 

А зараз пытанне: ці з’яўляецца сужэнства дарогай да святасці?


 

ШЧЫРА

 

Віялета Кучынская  (г. Мінск, парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі):виалета кучынская

– Любы жыццёвы шлях –  святарства, манаства, самотнае жыццё, сужэнства – дарога да святасцi. На прыкладзе нашай сям’i магу сказаць, што гэтае паклiканне рэалiзуецца.

Калi здараецца малiтоўны крызiс, але адзiн з нас бярэ сябе ў рукi, зноў  пачынае малiцца, то цягне за сабою i iншага, таму што малiцца мы стараемся разам. Таксама ў нас ёсць двухгадовы актыўны сын Дамiнiк, якi не дае нам расслабляцца. А добрасумленнае выкананне штодзённых сямейных абавязкаў – гэта таксама шлях да святасцi. Таму ў складаныя часы я стараюся радавацца, бо кожнае змаганне з цяжкасцю – маленечкая перамога i шлях на Неба.

Павел Бранавец  (г. Мінск, парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі):павел бранавец

 – Святасць, у маім разуменні, не кропка, не канчатковы пункт у жыцці чалавека, гэта само ягонае жыццё, калі яно адпавядае Божаму густу і мае Божы водар. Так, да святасці трэба дайсці. Так, дадзеныя падчас шлюбу абяцанні, імкненне іх рэалізаваць, прыклад і падтрымка сужонка ў гэтым сапраўды дапамагаюць. Але, трапіўшы на дарогу святасці, варта з яе не збочыць. Хацеў бы мець такую ласку, каб водар Хрыстовай любові вакол нашай сям’і не з’яўляўся толькі час ад часу, а ўзносіўся бесперастанку, каб мы не толькі ішлі праз жыццё да святасці, але каб таксама крочылі па ім, будучы святымі. Смелае жаданне, але «хто просіць, таму будзе дадзена».

Аляксандра Крываносава  (г. Беласток, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі):аляксандра крываносава

– Сужэнства –гэта шлях пазнання сябе сапраўднага. Гэта нялёгкі шлях працы над сабой, усведамлення сваіх слабасцяў і пакоры ў шматразовым прабачэнні сябе і сужонка. Сужэнства – гэта таксама вялікая падтрымка адзін аднаго ў  найцяжэйшых момантах, надаванне ўпэўненасці ў сумнівах і знеахвочванні. Сужэнства – гэта ўдзел у творчым стварэнні чалавека Богам. Сужэнства – гэта цудоўны і шчаслівы шлях да неба РАЗАМ, поўны прыгодаў, нечаканасцяў і падарункаў.

Вікторыя Берднік  (г. Ліда, парафія Ўзвышэння Святога Крыжа):викторыя бердник

– Семья – прекрасный дар Бога, через который мы можем действительно стремиться к святости. В начале совместного пути всегда такая идиллия, что кажется эта дорога такой ровной и гладкой, что идти по ней одно удовольствие. Но со временем понимаешь, что семья – это огромный труд, жертва, а иногда и терпение, кроме того – милосердие. Замечательным  примером семейной жизни является Святая Семья. На их долю выпало много разных испытаний, но благодаря ЛЮБВИ они оставались святыми. И если стараться строить свою семью с оглядкой на Святое Семейство, дорога будет гораздо  ровнее и прямее, без резких поворотов и падений!


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий