На Ты-11-2024

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Няхай памяць пра нашых памерлых заўсёды сагравае сэрцы, асвятляючы наш шлях надзеяй. Няхай мы заўсёды памятаем свае карані і тых, хто адышоў ад нас, молімся за іх і спадзяёмся на сустрэчу ў Вечнасці. А ты не забывайся пісаць мне на  Dialog-na-ty@tut.bу

 

 

Святло,  якое не згасае

 

 

АКТУАЛЬНО

 

Кожны з нас захоўвае ў сваім сэрцы святло мінулага, якое не згасае. У нашых думках і малітвах жывуць тыя, каго мы любілі і хто ўжо пакінуў гэты свет.

Мы, хрысціяне, як і ўсе людзі ў свеце, пражываем сваё жыццё – маем сям’ю, сяброў, працу, улюбёныя справы… Але з іншага боку – мы не, як усе, таму што верым, што нашае жыццё не заканчваецца ў момант смерці. І гэта для нас не толькі суцяшэнне, калі памірае нехта блізкі, гэта – надзея, якая нас натхняе, вядзе, дапамагае цвяроза глядзець на розныя праблемы нашага жыцця. Мы верым у жыццё вечнае, верым, што, тут на зямлі, гэта ўсяго толькі пачатак нашага жыцця, а там, на Нябёсах, чакае нас Айцец, Збавіцель.

 Маліцца за памерлых – гэта праява клопату і любові да іх, гэта нашае прызнанне іх значнасці ў нашым жыцці. Малітва дапамагае нам усвядоміць, што Бог чакае кожнага з нас  на Небе, дзе няма болю і пакут, дзе ўсе жывуць у супакоі і шчасці. Клайв С. Л’юіс, тэолаг ірландскага паходжання, пісаў: «Тваё месца на небе будзе выглядаць так, быццам яно для цябе і створана толькі для цябе, бо ты быў створаны для яго».

Бог аддаў за нас сваё жыццё, каб мы маглі здабыць вечнае жыццё ў Яго Валадарстве. Ён любіць кожнага з нас безумоўна. Памятаючы пра ахвяру, якую Ён прынёс за нас, варта адказаць Яму любоўю і адданасцю. Даверыўшы сваё жыццё Яму.

Але злы дух рознымі спосабамі хоча так на нас паўплываць, каб мы аб вечнасці не думалі, каб пра яе забыліся і каб яе баяліся. Быццам голас побач: «тут тваё жыццё, тут тваё шчасце, ніхто не ведае, што там будзе, жыві паўнатой жыцця  і  ні ў чым сабе не адмаўляй». Такі голас, здаецца, быў заўсёды, ва ўсе часы.

Памятаю, калі вяла катэхезу ў дзяцей, заўважыла, што яны асабліва ставяцца да тэмы жыцця пасля смерці, жыцця з Богам. Яны спадзяюцца на Бога ўсёй душой, без астатку. Нават дзіця, якое нядаўна страціла свайго роднага чалавека, тым не менш да канца ўпэўненае ў тым, што памерлы блізкі чалавек знаходзіцца разам з Госпадам, і сустрэча з ім абавязкова калі-небудзь адбудзецца.

Няхай памяць пра памерлых застанецца святлом у нашых сэрцах, напамінам пра непераўзыдзеную веру, надзею, любоў. Няхай наша малітва за іх дасягне пасаду Госпада і прынясе ім суцяшэнне і спакой.

 

Пытанне: памяць пра памерлых – гэта цяжар для душы ці святло мінулага, якое не згасае?


 

ШЧЫРА

 

Ангеліна Саковіч   (г. Нясвіж, парафія Божага Цела):Ангелина сакович-2

– Памяць пра памерлых – для мяне гэта перш за ўсё ўдзячнасць, бо без маіх блізкіх, родных, якія ўжо адышлі з жыцця, не было б і маёй гісторыі. Яны з’яўляюцца маім пачаткам. Памяць пра памерлых – гэта прабачэнне, гэта жаданне ўзяць у сваё сэрца ўсё самае цудоўнае з гісторыі чалавека, які адышоў у Вечнасць, і несці гэта далей, памнажаць. Гэта, канечне, і сум, сум па часе з чалавекам, якога ўжо няма фізічна разам. Менавіта я сумую па маім дзядулям і бабулям, маю ўнутры такую цеплыню ад успамінаў. Памяць пра памерлых таксама з’яўляецца напамінам аб тым, як хутка мінае час на Зямлі, але гэты напамін, напэўна, асвятляе маё жыццё, робіць яго праўдзівым.

Таццяна Злобіч   (г. Салігорск, парафія Святога Францішка):Таццяна злобич

–Гэта ўсе ж асабістая гісторыя для кожнага, хто сутыкнуўся са смерцю родных ці блізкіх. Спачатку, напэўна, горыч страты вельмі моцна палыхае. Калі адчуваем жаль і недахоп чалавека ў нашым жыцці, пакутуем і смуткуем без яго. Але пазней успаміны пра чалавека, якога не стала, прыносяць добрую і цёплую тугу. Радуюць сэрца ўспаміны пра моманты, якія пражытыя разам, а, можа, нават адчуваем іх апеку і нябачную дапамогу з Нябёс…

Данута Кудырка   (г. Мінск, парафія свсв. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ):Данута кудырка

– Я б не сказала, што для мяне гэта цяжар. Наадварот, гэта магчымасць паразмаўляць з роднымі пра тых, каго ўжо няма, пра свае карані. У такія дні, напоўненыя смуткам і холадам восені, ёсць своеасаблівая цеплыня, бо ты можаш паразмаўляць з бабулямі, з бацькамі і паслухаць гісторыі, на якія, зазвычай, не хапае часу. Магчымасць паклапаціцца пра магілы родных і памаліцца за іх. Таму, я б сказала, што памяць пра мінулае – гэта яшчэ адзін спосаб яднання мяне і маіх бліжніх.

Ала Шаранкова,  (г. Мінск, парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі):Алла шаранкова

– Месяц ноябрь для меня – светлая память прошлого, память об ушедших в Вечность близких людях. Вспоминаю порой со слезами на глазах, ведь моё сердце всегда будет хотеть с ними встретиться, а любовь к ним никогда не угаснет. Порой предаюсь веселым и добрым воспоминаниям. Но больше всего помню о них в молитве, ходатайствую за них, ведь я верю, что наша Душа бессмертна и попадает на Небо. Господь на протяжении всей нашей жизни ищет путь к нашему сердцу, чтобы мы вместе были в Вечности.


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий