На Ты-12-2015

Хвала Хрысту!

 

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Прывітанне, даражэнькія! У чым сакрэт сямейнага шчасця?  У маім сэрцы гучаць словы Маткі Тэрэзы, якая сказала: «Калі вы хочаце быць шчаслівай сям’ёй, калі вы хочаце быць святой сям’ёй, аддайце свае сэрцы Любові». Сваімі думкамі на гэтую тэму падзялілася Яна Жадзейка. Ну а я  буду чакаць ад вас новых паведамленняў. Пішыце мне na-ty@list.ru

 

 Аддайце сэрцы Любові

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Згадзіцеся, вялікія гарады робяць з Божага тварэння асобу, для якой матэрыяльныя даброты становяцца мэтай жыцця, сацыяльныя сеткі ўцягваюць у свет  віртуальны, не даючы хоць бы  на хвілінку захапіцца апошнім восенькім лісцем, а нават глянуць праз шыбу, ведаючы, што дзесьці ёсць той чалавек, які патрабуе дапамогі. Прызвычаіліся, каб ўсё было як мага хутчэй, бо не маем часу… Не маем часу на ўсё, але кудысьці ляцім… Спыніцца б нам на хвілінку і падумаць, куды ляцім, ў якую бездань? Няма часу… Забеганыя і прыгнечаныя, шукаем адказаў на пытанні ў розных кампаніях, у сацыяльных сетках, дзе не заўсёды яны сапраўды ёсць… А тым часам   душа патрабуе не алкаголю, не салодкіх пачастункаў… Патрабуе сапраўднага насычэння. І гэтым насычэннем з’яўляецца любоў. Любоў, якая не шукае свайго, не ўзносіцца, заўсёды мае час на патрэбы іншага чалавека. Любоў, а дзе ж Яе знайсці? Хм, хіба ў іншым чалавеку… А калі і якім чынам шукаць?
Як жа нам пашанцавала, што аднойчы было сказана: “Любіце так, як Я палюбіў вас, любіце бліжняга свайго як самога сябе…” Адкуль  гэтыя словы? Няўжо з цытатнікаў сацыяльных сетак? Не, гэта кажа да нас Найвялікшая Любоў, якой ёсць Хрыстус. Гэта Ён цябе вызваліць з цемры граху, гэта Ён прыдзе на дапамогу і з цягам часу адкажа на пытанні, якія непакояць душу. Ад нас трэба толькі  адно: спыніцца на хвілінку. Вось зараз, дарагі чытач, гэта і зробім.
Любоў у іншым чалавеку? Так, яна існуе! Вялікая ласка ад Пана Бога – гэта сапраўдная любоў. Гэта ласка, з дзеяннем якой трэба тварыць еднасць. Бачны знак нябачнай ласкі. Гэта сакрамэнт, які дае нам Касцёл. Кожны добра ведае, што сакрамэнт шлюбу – гэта прыгожы і адначасова вельмі адказны момант. Ідзём разам, крочым разам, змагаемся з цяжкасцямі разам, прабачаем адзін аднаму і  калі цяжка – давяраем Хрысту. “Хачу, каб вы ведалі, што галава кожнага мужчыны – Хрыстус, галава жанчыны – мужчына, а Хрысту галава – Бог”(пар.1Кар 11,3).  Сям’я – гэта вялікая Школа веры, адкуль выходзяць самыя прыгожыя пакліканні да розных сцежак жыцця. Канешне, трэба памятаць і аб тым, што кожная навучальная ўстанова патрабуе ад вучня цярплівасці, стойкасці і мужнасці, працы над сабой пад кіраўніцтвам Вялікага Настаўніка.Так асцерагаемся ж любові несапраўднай, любім адзін аднаго праз ўчынкі і праўду! – кажа св. Ян Павел II.
З’яўляецца пытанне: ці варта маладому чалавеку змяняць шумныя вечарынкі на спакойнае жыццё? Ці варта выбіраць адказнасць замест “свабоды”? Канешне, да адказаў на гэтыя пытанні патрэбна стаць у праўдзе перад самім сабой, памятаючы, што Хрыстус будзе дапамогай. Трэба да пэўнага моманту “дарасці” і зразумець, што каханы чалавек сапраўды з’яўляецца тым, хто разам будзе дапамагаць ствараць еднасць праз многія гады. Касцёл клапоціцца аб тым, каб нягледзячы на праблемы ХХI стагоддзя сям’я  не пазбавілася маральных каштоўнасцей, трэба толькі прыгледзецца, што гэта дабро праяўляецца перш за ўсё ў абароне зачатага жыцця. Св. Ян Павел II, якога называюць апекуном сям’і, кажа: “Сям’я ёсць сабой, калі будуецца на ўзаемным даверы.Толькі на такім фундаменце можна будаваць працэс выхавання, які ёсць асноўнай мэтай сям’і і яе першародным значэннем”.

 

А зараз пытанне: а ўсё ж, для чаго ствараем сям’ю, чаго ад яе чакаем?


 

ШЧЫРА

 

Юля Дубіна (г. Баранавічы, парафія Маці Божай Фацімскай):Юля Дубина
– На мой погляд, сям’я –  гэта дапамога ў дарозе да святасці.Таму варта ствараць сям’ю, каб мець падтрымку на гэтым, часам, няпростым шляху. Напэўна, сям’я – гэта асабістае пакліканне, у якім чалавек рэалізуе свае здольнасці і дапамагае ў іх развіцці сваім любімым людзям. І быць ў сям’і – гэта, пэўна, весела і цікава (разумею, канешне, што ёсць і шмат цяжкасцей, бо мужчына і жанчына вельмі розныя і ўсе жыццё будуць, пэўна, нейкія неспадзяваныя адкрыцці). Канешне, варта ствараць сям’ю, каб яшчэ больш вучыцца любіць, быць адказным і служыць адзін аднаму.

Евгений Яковлев (г. Молодечно, приход св. Казимира):Евгений Яковлев
– Как христианин,  верю, что создание семьи – не простой шаг; благодаря Божьей Любви и Его воле, мы можем открыть в себе это призвание. Ведь именно Он рядом с нами с самого рождения, и Он помогает нам на жизненном пути. Каждый сталкивался с трудностями, но и каждый, кто при этом обращается к Богу, может увидеть, насколько Он велик, и насколько непредсказуемы Его планы в отношении каждого из нас. Каждый молодой человек должен осознавать это и с Божьей помощью стремиться сделать все для того, чтобы быть по-настоящему хорошим отцом или матерью. Стремиться к тому, чтобы своим призванием прославить Христа.

Дмитрий Мокрицкий (г. Солигорск, приход св. Франциска):Дима Макрицкий
– Все люди ищут свое призвание. Для каждого из нас Бог подготовил что-то особенное. Семья –  это еще одна возможность прославить Бога. В прошлом наш приход был не очень большой. Но я вижу, что  с каждым годом  в приходе появляется все больше молодых семей. Бог действует. Очень радостно осознавать, что эти люди нашли свое призвание.Марыя Леановіч (г. Наваполацк, парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса):Мария Леонович
– Кожны чалавек мае свае пакліканне. Хтосьці пакліканы быць святаром, хтосьці – законнай сястрой, хтосьці – застацца адзін, а хтосьці – стварыць сям’ю. Каб распазнаць сваё пакліканне, я вельмі шмат аб гэтым прасіла Бога. Праходзіў час, але я не бачыла свайго шляху, былі нейкія думкі, планы, мары, аднак не адчувала, што гэта менавіта мой шлях у жыцці. Аднойчы я пазнаёмілася з тым чалавекам, у якім убачыла і свайго мужа, і тату для нашых дзетак, зразумела, што мой шлях — гэта сям’я. Як і ўсё ў  жыцці, сям’ю таксама трэба будавать з Богам. Сям’я — гэта прылада ў руках Бога. Спадзяюся, что праз нашу сям’ю Бог адкрые штосьці іншым людзям. Адна з асноўных мэт нашай хрысціянскай сям’і  – каб у свеце было больш сапраўднага дабра; спадзяюся, што і наша сям’я прынясе ў гэты свет невялічкую кроплю яго.


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий