Хвала Хрысту!
Вiтаю, цябе, сябар!
Няхай навiна пра нараджэнне Езуса стане для цябе крынiцай бясконцай радасцi! Пра свае адчуванні пішы на na-ty@list.ru
Бяжы! Шукай!
АКТУАЛЬНА
Што трэба рабiць, калi стаiш перад дзвярыма, за якімі можа апынуцца сам Езус Хрыстус?.. Пастукаць?.. Трэба меркаваць, Бог ужо ведае, хто за парогам… Можа, трэба проста ўвайсцi… Але як да Яго звярнуцца? Назваць Яго «Тата!», «Збаўца!» цi проста «мiстэр Бог!»? Цi, можа, упасцi на каленi i праславiць Яго?
Якой была б твая рэакцыя, калi б табе з’явiўся анёл i сказаў, што сёння ноччу нарадзiўся Хрыстус?
Пытаю сябе, але не знаходжу адказ. Неверагодны страх, якi пасля, упэўнена, зменiцца небывалай радасцю i супакоем. Але што рабiць? Разважаючы са свецкiм сябрам на гэтую тэму, пачула ад яго: «Мне б не з’явiўся анёл, я занадта брудны». «Занадта брудны»… Гэтыя словы гучаць у галаве. Х-м, я таксама «брудная». Кожны з нас брудны так цi iнакш. «Бо ўсе зграшылi i пазбаўлены хвалы Божай» (Рым 3, 23)…
I якi жах, бо гэта шыкоўная праца д’ябла над нашымi сэрцамi. Менавiта ён хоча, каб мы так думалi. Ён хоча, каб мы лiчылi, што няма дарогi назад да Хрыстуса, што мы не дастойныя сустрэчы з Хрыстусам нi зараз, нi два тысячагоддзi таму.
… Кожны з нас брудны, але нельга быць настолькi брудным, каб немагчыма было ачысцiцца, стаць чыстым, быццам снег. Сябар, ты i сам ведаеш, дзеля якiх людзей Бог аддаў Свайго Адзiнага Сына i навошта».
«Не здаровым патрэбны лекар, а хворым» (Лк 5, 31) , а значыць Ён прыйшоў дзеля кожнага з нас. За д’яблам нiколi не будзе апошняга слова. Ганi прэч дрэнныя думкi! Езус прыйшоў дзеля цябе – бруднага, слабога… Што можа быць лепей? Нiякiя хiтрасцi д’ябла ўжо не зпрацуюць! Хрыстус ужо нарадзiўся! Д’ябал ведае гэта, але нiчога ўжо не можа з гэтым зрабiць. Таму мы – яго мэта. Але трэба зрабiць усе i нават больш, каб патрапiць у Шчасце, i не толькi самым. У кожнага ёсць сябар цi знаёмы, якi «у сэрцы верыць». Малiся за яго! Ты скажаш, што ў цябе шмат такiх знаёмых… А я кажу, малiся за iх навяртанне! Каб яны былi не толькi зямнымi сябрамi, але i ў Божым Валадарстве з табой! Гэта мы, хрысцiяне, ведаем, што наш Бог Мiласэрны, чакае нас, i заўсёды гатовы прабачыць, ачысцiць нас, апрануць нас у белае адзенне. Для нашых сяброў – «у сэрцы верым» – Бог не дасягальны, нiбы такi высакамерны дзядзька, якi толькi сядзiць на троне, асуджаючы. Як яны даведаюцца, што твой Бог – ёсць Любоў? Што твой Бог змые ўсялякi бруд i апране цябе ў белае адзенне. Дапамажы iм гэта ўбачыць!
А цяпер, бяжы да Езуса без сумненняў, прынясi Яму самае дарагое, што маеш. Шукай Яго, як шукалi шлях да Яго Тры Мудрацы.
Таму што ТАБЕ З’ЯВIЎСЯ анёл… I сказаў, што нарадзiўся Хрыстус – Збаўца Свету.
Зноў агучваю пытанне: якой была б твая рэакцыя, калi б табе з’явiўся анёл i сказаў, што сёння ноччу нарадзiўся Хрыстус?