На Ты-12-2021

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Некаторыя думаюць, што як бы ні стараліся, не атрымаецца змяніць сваё жыццё. Але што не магчыма для чалавека – магчыма Богу, а значыць і чалавеку, «народжанаму ад Духа».

Хрыстос нарадзіўся!

Славім Яго! Не забывайся пісаць мне на Dialog-na-ty@tut.bу

 

Укр-2

 

 

Нарадзіцца  нанова

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Бог вельмі добры. Ён даў нам час, каб мы падрыхтаваліся да Яго прыходу. З дзяцінства памятаю, як перад святам Божага Нараджэння мы ўсёй сям’ёй прыбіралі і ўпрыгожвалі наш маленькі сціплы дом. Памятаю, як на ўрачыстую святую Імшу я апранала лепшую сукенку і ўпрыгожвала валасы.

Так часта бывае, што перад святамі, важнымі для нас момантамі, клапоцімся пра свой знешні выгляд, старанна пры-біраем свой дом, асабліва калі чакаем  гасцей. А што наконт сэрца?  Можа, пыл ёсць не толькі на паліцах нашага дому? Варта ачысціць, аднавіць і сваё сэрца.

Бог нас сёння вучыць таму, каб заўсёды быць падрыхтаванымі, заўсёды быць у «чысціні». Быць падрыхтаванымі прыняць Яго як галоўнага Госця. А калі больш канкрэтна, заўсёды быць гатовымі да сустрэчы з Госпадам, які кажа нам: «Чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны» (Мц 25, 13). Чуваць, спавядацца, прымаць свайго Госпада і Збаўцу ў Святой Эўхарыстыі…

Але пакаянне – гэта не толькі споведзь. Пакаянне – гэта новае жыццё, гэта праца над сабой, барацьба са сваімі грахамі і заганамі, гэта ўмацаванне цнотаў. Магчыма, ты хочаш працаваць над сабой, але не ўмееш гэтага рабіць, табе не хапае рашучасці, сталасці ў гэтай працы, ты занадта хутка здаешся.

Трэба будаваць на скале – гэта значыць, што падмурак дома цесна звязаны са скалой.

Важна не толькі, каб Бог быў тваёй апорай, але каб у Ім грунтаваліся ўсе твае прыярытэты. Падмурак і скала павінны стаць адзіным цэлым. Мы павінны не проста ведаць Яго, а стаць адзінымі з Хрыстом. Павінны чуваць каля брамы нашага жыцця, каб не прапусціць і не праспаць прыход Езуса.

…Ціхая цудоўная ноч, цёплыя пачуцці ў сэрцы, родныя побач і песні анёлаў у гонар Езуса. Божае Нараджэнне – гэта Божы план выратавання лю-дзей, якія трапілі ў пастку зла і граху. Ніводны чалавек не можа сам сябе выратаваць ад граху. І вось нарадзіўся Той, хто мае сілу і ўладу зрабіць гэта для кожнага з нас. Прымі Яго – Збавіцеля, у сваё сэрца і аднаві сваё жыццё нанова.

Раство – гэта час умацавання нашай веры. Гэта пацвярджэнне, што Ён ёсць, што Ён нас бачыць і чуе, што Ён нас любіць, клапоціцца пра нас і нам дапамагае.

 

А зараз пытанне: як лічыш, ці можна нарадзіцца нанова?

 

ШЧЫРА

 

Альберт Буркас  (Бараўляны, парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў):альберт буркас

– Пытанне сапраўды вельмі важнае, асабліва калі мы глядзім на Божае Нараджэнне як на пачатак адраджэння чалавечага сэрца. Варта задаць сабе  і яшчэ: «Што значыць нарадзіцца нанова?». Нарадзіцца нанова –  значыць адрадзіцца, у сваю чаргу гэта азначае пераход ў новы стан. Чалавек не можа змяніцца сам па сабе, ён павінен зрабіць прынамсі адзін, але ўпэўнены крок наперад – крок на сустрэчу з Богам. Варта памятаць, што Бог чакае на кожнага незалежна ад дня ці месяца, але Божае Нараджэнне  можа паслужыць у пэўным сэнсе каталізатарам для аднаўлення  твайго сэрца.

Паліна Івашкевіч  (г. Мінск, парафія Св.Яна Евангеліста і Св.Максіміліяна Марыя Кольбэ):палина ивашкевич

– Асабіста для мяне Божае Нараджэнне гэта такое свята, дзякуючы якому мой  унутраны свет перажываем змены. Дзякуючы Раратам, іх перажыванню я станаўлюся больш чуллівай да іншых. Шлях Юзафа і Марыі ў Бэтлеем, іх уцёкі ў Егіпет  дапамагаюць мне навучыцца прымаць розныя сітуацыі майго жыцця з пакорай і даверам да Бога, а нараджэнне Езуса Хрыста прыносіць у жыццё менавіта прастату і асалоду.

 

Ірэна Ахрамовіч  (г. Мінск, парафія Найсвяцейшай Панны Марыі):ирэна ахрамович

– Нам здаецца, што некалі ў жыцці прыдзе такі імгненны момант поўнага адраджэння душы, веры, учынкаў. Але Бог кожны дзень дае нам ласку для адраджэння і навяртання. Кожны дзень мы маем магчымасць паступова змяняць сваё жыццё ў бок дабра і любові. Таксама  як органы ў арганізме чалавека могуць рэгенерыравацца, так і сэрца,  з цягам штодзённай працы аднаўляецца і становіцца сапраўдным Бэтлеемам, у якім  нараджаецца Хрыстос.

Яна Трафімік  (г. Мінск, парафія Найсвяцейшай Панны Марыі):яна трафимик

– Я лічу, што аднаўляць сваё сэрца не толькі можна, але і неабходна. Каб мець жывыя, добрыя адносіны з Богам, трэба іх развіваць. Жыццёвыя абставіны змяняюць нас, нашае стаўленне да іншых людзей і да свету ўвогуле. Але толькі мы самі вырашаем, якімі будуць гэтыя змены і аднаўленні, – добрымі ці дрэннымі. Няхай добры Бог дадасць нам адвагі і жадання да ўдасканалення нашага духоўнага жыцця.



 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий