На Ты-12-2024

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Кожнае Свята Божага Нараджэння – таямніца любові Бога да нас. І штогод гэтае свята адчуваецца інакш, быццам нанова адчыняеш сэрца да ўсіх благаслаўленняў і чакаеш, як яны раскрыюцца. Ці вы згодны са мною? Не забывайцеся, калі ласка, пісаць мне  Dialog-na-ty@tut.bу

 

 

  Запрошаныя на сустрэчу

 

 

 

АКТУАЛЬНО

 

Першымі, хто пачуў Добрую вестку пра Нараджэнне Езуса, пра тое, што Бог прыйшоў на зямлю, былі бедныя пастухі. Яны не проста пачулі навіну, яны атрымалі запрашэнне на асабістую аўдыенцыю да самога Бога.

Калі слухаем гэтыя словы, таксама і мы можам сябе адчуваць запрошанымі на асабістую сустрэчу, асабістую гутарку з Немаўляткам Езусам.

Давайце паспрабуем уявіць сабе, як бы мы пайшлі, што б мы ўбачылі… І што мы павінны былі б узяць з сабой на такую незвычайную сустрэчу?

Ёсць адна легенда, яе даўно прачытала (гэта, вядома, не біблейская гісторыя), якая гаворыць пра пастухоў, якія пайшлі, каб убачыць Езуса. Кожны хацеў нешта ўзяць з сабой, каб падарыць Яму. Адзін узяў крыху малака, другі – алей, трэці, даволі багаты, узяў нават авечку. Але сярод іх быў і адзін вельмі бедны, які нічога не мог падарыць Езусу. Пайшоў разам з усімі, але моцна перажываў – як жа ён стане перад Езусам з пустымі рукамі. Яму было вельмі няёмка, але ён сапраўды нічога не меў, каб падарыць.

І калі прыйшлі ў Бэтлеем, усе пачалі адорваць Марыю дарамі, якія прынеслі з сабою. Марыя стаяла з Езусам, трымала Яго на адной руцэ, а другой рукой прымала падарункі. Потым Ёй стала цяжка і нязручна гэта рабіць, і тут яна ўбачыла пастуха, рукі якога былі свабодныя. І Марыя аддала яму Маленькага Езуса, а сама працягвала прымаць падарункі. Гэты бедны пастух моцна ўзрадаваўся, што, дзякуючы таму, што прыйшоў без ніякіх падарункаў Нованароджанаму Езусу, змог у сваіх руках трымаць Самога Езуса!

У гэтай легендзе глыбокі сэнс. Езус нараджаецца, хоча прыйсці да нас, хоча, каб мы ўзялі Яго на рукі, але мы быццам не можам, быццам нашыя рукі занятыя.

І, магчыма, нават апраўдваемся: маўляў, у нашых руках – добрыя справы, падарункі, і яны – гэта дар для Езуса, для нашых блізкіх, але ўжо для самога Езуса месца не хапае. А трэба нам стаць перад Богам з пустымі рукамі, каб узяць Яго на рукі, каб прыняць дар, які Ён нам дае, а найперш – Яго Самога. Мы часта не ўмеем, як пастухі, пакінуць працу, пакінуць статкі і прыбегчы да Езуса. У нас заўсёды рукі, поўныя нейкіх заняткаў, розных спраў, нейкіх рэчаў, прадметаў. Гэта ўсё гаворыць аб тым, што трымаем увесь час жыццё ў сваіх руках, увесь час спадзяёмся толькі на сябе, на свае сілы, сваю мудрасць… Таму часта ходзім сумныя, маркотныя і стомленыя…

 Варта часам стаць перад Богам з пустымі рукамі. Езус нарадзіўся ў Бэтлееме, прыйшоў на зямлю як чалавек, каб быць з намі, каб быць блізка, каб мы маглі Яго ўзяць на рукі, прыняць у свой дом, у сваё асабістае жыццё.

 

Пытанне: чаго чакаеш ад Свята Божага Нараджэння, якія маеш надзеі?


 

 

ШЧЫРА

 

Яна Бурчалава,  (Мінск, парафія св.св.Сымона і Алены): яна бурчалава

– Божае Нараджэнне – любімае свята з часоў майго дзяцінства! Чакаю радасці сабрацца ўсёй сям’ёй, упрыгожыць дом, сесці за вігілійны стол, пад абрусам якога пахучае сена, дзяліцца аплаткай і добрымі словамі, а потым пайсці разам у касцёл. Там сустрэць сяброў, родных і незнаёмых людзей, якіх аб’ядноўвае надзея на супакой, вера ў Божую Міласэрнасць і любоў адзін да аднаго. Маю надзею, што гэтая добрая традыцыя будзе захоўвацца ў нашай сям’і, і з кожным годам усё мацней і глыбей будзем перажываць Раство!

Анастасія  Петрусевіч   (г. Мінск, парафія Св. Роха):Анастасiя петрусевiч

–Для меня Рождество – самый главный семейный праздник в году, начало новой жизни. Это время для того, чтобы приостановиться и подумать о том, как я живу, что для меня важнее всего и что я могу изменить в себе. Сейчас от Рождества я жду спокойствия в душе и мира в людях. С каждым годом все больше хочется именно этого – просто здоровья для семьи и спокойствия. Чтобы, несмотря на все трудности, мы всегда помнили, что с нами есть Бог. И каким бы сумасшедшим ни был этот мир, хочу всегда быть уверенной, что я на правильном пути, потому что у меня есть вера.

Алёна Паўлюкевіч  (г. Ліда, парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі):Алена Паyлюкевiч

– Раство для мяне – гэта цудоўны час чакання нараджэння маленькага Езуса ў маім сэрцы. Неверагодна, што Вялікі і Усемагутны Бог прыходзіць у гэты свет такім бездапаможным дзіцём. І хоча, каб гэты цуд здзейсніўся ў кожным сэрцы. Каб я адраджаўся да новага жыцця і станавіўся сапраўдным новым чалавекам, напоўненым Яго любоўю і дабрынёй. Маю надзею, што ў часе чакання Свята і перажываючы яго, я ўбачу Яго вачыма свой навакольны свет, свае думкі і шляхі. І асабліва – маё пакліканне на кожны дзень, якім я змагу служыць Богу і людзям з сапраўднай радасцю ў сэрцы.

Вікторыя Місюк  (г. Гродна, парафія Найсвяцейшага Адкупiцеля):вiкторыя мiсюк

–Рождество Христово – это всегда желанный праздник в тихой домашней атмосфере с близкими людьми, когда накрыт стол из 12 блюд, в доме запах ёлки и поются колядки! Конечно же, как и все, жду рождественского чуда. Ведь с рождением нового человека – жизнь меняется. И я очень верю, что Младенец Иисус своим рождением сделает мою жизнь счастливой.


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий