Хлеб штодзённы

5 мая
6-я Велікодная
Нядзеля
Захоўваць навуку Хрыста
1 чытанне — Дз 15, 1-2. 22-29.
Пс 67 (66), 2-3. 5. 6 і 8.
2 чыт. — Ап 21, 10-14. 22-23.
Евангелле — Ян 14, 23-29.

“Калі хто любіць  Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго. Хто не любіць  Мяне, той  не захоўвае слоў Маіх”.
З гэтых кароткіх двух сказаў, якія прагучалі з вуснаў Хрыста ў сённяшнім Евангеллі, становіцца зразумелым, на чым асноўваецца любоў да Яго. Пан Езус не пакіне ценю сумнення. Не вельмі многа значаць узнёслыя дэкларацыі і пабожныя ўздыхі, а нават і доўгія малітвы, калі не маюць яны адлюстравання ў штодзённым жыцці. Можна вельмі многа гаварыць пра любоў і… не любіць. Умовамі  любові Бога ёсць захоўванне ў жыцці Ягонай навукі, Ягоных слоў!
Звычайна ў тым месцы, калі да людзей даходзіць, на чым асноўваецца  сапраўднае хрысціянскае жыццё, слухачы спрабуюць удакладніць: “гэта не так, гэта невыканальна…” і г.д. Невыканальна? Чаму? Таму што навука Хрыста ёсць надзвычай цяжкая?
Напэўна, праблема заключаецца ў чымсьці іншым. Калі б, напрыклад, падчас святой Імшы, падчас казання, папрасіць каго-небудзь з лаўкі, каб прадставіў у некалькіх сказах “Навуку Божую”, то мелі б мы цікавую “пробку” ведаў (або іх недахопу!).
Добра, калі “сярэднестатыстычны” католік ведае Дзесяць Божых Запаведзяў. Трохі лепей, калі ведае, што найважнейшай запаведдзю з’яўляецца любоў да Бога і бліжняга (дзве запаведзі пра любоў). Але мне цікава, хто з чытаючых гэтыя радкі ў стане назваць Пяць Запаведзяў Касцёльных? А восем благаславенстваў?
“Хто не любіць Мяне, той не захоўвае слоў Маіх…”– гаварыў Пан Езус. У нашым выпадку размова не ідзе нават пра захоўванне слоў  Хрыста. Размова тут пра  звычайнае няведанне  самых слоў!!! Падчас казанняў слухаем каментар да Слова Божага. Але гэта не звальняе нас ад таго, каб мы самастойна звярталіся да Крыніцы і чэрпалі з яе як найболей. Кантакт са Словам  Божым  ёсць непасрэдным кантактам з Хрыстом…
Каб сапраўды палюбіць Хрыста, патрэбна  захоўваць Ягонае слова, Ягоную навуку. Каб захоўваць Ягоную навуку, найперш яе патрэбна ведаць…

 


gr-chleb-str-3012 мая
 Урачыстасць
Ўнебаўшэсця Пана
Хрыстус  вернецца
1 чытанне — Дз 7, 55-60.
Пс 97 (96), 1 і 2b. 6 i 7c. 9.
2 чыт. — Ап 22, 12-14. 16-17. 20.
Евангелле — Ян 17, 20-26.

“…Чаго стаіце і ўглядаецеся ў неба? Гэты Езус, забраны ад вас на неба, прыйдзе  таксама, як вы бачылі Яго, калі  Ён  узыходзіў  на неба”, – з гэтымі словамі звярну-ліся да апосталаў двое мужчын у белым.
Падчас кожнай святой Імшы ўсе прысутныя паўтараюць такія або падобныя словы: “і  чакаем Твайго прыйсця ў хвале”. Мусім быць падобнымі да слуг, якія чакаюць вяртання свайго Пана, верна выконваючы свае абавязкі. Аднак вельмі часта пра гэта забываемся. Здаецца нам, што як Ён “спозніцца”, то мы самі можам быць сабе “Панамі”. Слуга хоча заняць месца пана, а чалавек  хоча заняць месца Бога!  Панаваць над светам, вызначаць жыццё і смерць, разважаць над тым, што ёсць дабро, а што ёсць зло… Варта прыпомніць сабе, што мы ёсць толькі стварэннем, а Ён – ёсць Пан і Бог. І вернецца Ён.
Мінула адзінаццаць гадоў майго знаходжання на Беларусі. Гэта дастаткова часу, каб акліматызавацца, палюбіць людзей і мясцовасць. Чалавек чуецца, як “у сябе”. Аднак вялікаю глупотаю было б забыцца пра асноўныя фактары:
1. Мой побыт тут – часовы, і кожную хвіліну магу вярнуцца да айчыннага краю.
2.  Я толькі “выконваючы абавязкі” пробашч, нават часам мне здаецца, што не сапраўды.
3. Незалежна ад часовага характару і няўпэўненасці выкананых функцый – мая адказнасць сур’ёзная.
Чаму аб гэтым напісаў? Таму што сітуацыя ва ўсіх нас вельмі падобная, незалежна ад таго, колькі гадоў жывём на гэтай зямлі:
1. Твой побыт тут – часовы і ў кожную хвіліну  можаш  быць па-кліканы да “Айчыны ў небе”.
2.  Ты не “створца” свету, свайго дому, сваіх дзяцей, сям’і і г.д. Ты толькі “выконваючы абавязкі”! Памятай пра гэта! Ты – слуга! Ён – Пан.
3. Незалежна ад часовага характару і няўпэўненасці выкананых функцый – твая  адказнасць як мага сур’ёзная.
“Вызнаем смерць Тваю, Пане Езу, вызнаем Тваё Змёртвыхпаўстанне і чакаем Твайго прыйсця ў хвале!” – заўсёды многакратна паўтараем гэтыя словы. Няхай нам спадарожнічаюць рэфлекс і зразуменне, што Ён сапраўды вернецца.

 


gr-chleb-str-3119 мая
Урачыстасць
Спаслання Духа Святога
Дух  ажыўляе
1 чытанне — Дз 2, 1-11.
Пс 104 (103), 1ab i 24ac.
29bc-30. 31 i 34.
2 чыт. — 1 Кар 12, 3b -7. 12-13. 17-19.
Евангелле — Ян 20, 19-23.

“Як цела адно, але мае многа членаў, якія, хоць іх шмат, складаюць адно цела, так і Хрыстус. Бо ўсе мы ў адным Духу ахрышчаныя ў адно цела (…)”, –  гаворыць св. Павел у Лісце да Карынцянаў (1 Кар 12, 12-13).
Калі кардыналы збіраліся на канклаў, каб выбраць новага Папу, у прэсе, на тэлебачанні з’явілася мноства самых розных спекуляцый і каментарыяў. Гаварылася аб магчымых і тых “пэўных” кандыдатах на пасад св. Пятра. Выбар цяперашняга Святога Айца здзівіў многіх…
Можа каментатары радыё і тэлебачання  забыліся пра нешта самае істотнае ў такіх момантах – аб дзеянні Духа Святога!
Чым ёсць цела без духа? Трупам. Васкаваная, застыўшая халодная маса, падобная да чалавека, якога калісьці мы, можа, ведалі, нават кахалі…
Гэта дух дае жыццё. Гэта ён робіць, каб цела было жывым чалавекам. Калі дух пакідае цела – разам з ім знікае чалавек. Дух – гэта тое, што ёсць самае істотнае ў чалавеку!!!
Таксама і з Касцёлам Хрыста. Ён моцна разнародны ў розных краях свету: Касцёл афрыканскі, Касцёл  Амерыкі  Паўднёвай,  Касцёл  еўрапейскі і г.д. – яны ўсе разнародныя ў сваёй еднасці. Падобна як розныя органы таго самага цела.
Аднак  хто зацыкліцца толькі на тым, што бачна вачам, той за-блудзіцца, як свецкія  каментатары падчас  апошняга канклаву. Забыліся, што тым, што найважнейшае ў Касцёле (падобна, як  у целе), ёсць  прысутнасць  Духа!
Калі прыходзіш да святыні, не застанаўляйся  толькі  на  яе знешнім  убранстве,  на казанні тога ці іншага ксяндза. Не застанаўляйся на людзях, якія ўвахо-дзяць у  касцёл, на  іх адзенні і паводзінах. Гэта ўсё толькі бачнае (болей або меней дапамагаючае) “сфокусіраваць” элементы “цела”. Ты звярні свае думкі і свой дух у бок Духа Святога! Гэта Ён ажыўляе і Ён  складае  сутнасць Касцёла.

 


gr-chleb-str-31-2 copy26 мая
Урачыстасць
Найсвяцейшай Тройцы
«У імя Айца і Сына,
 і  Духа Святога»
1 чытанне — Прып 8, 22-31.
Пс 8, 4-5. 6-7. 8-9.
2 чыт. — Рым 5, 1-5.
Евангелле — Ян 16, 12-15.

Нашыя веды на тэму  Святой Тройцы ёсць звычайна катэхізісныя. Ведаем, што ёсць “тры Асобы Боскія: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы”.
Аднак, незалежна ад скупых ведаў на тэму Тройцы, мы вельмі часта яе ўспамінаем. Заўсёды, калі падносім руку, каб зрабіць знак крыжа, прамаўляем: “У імя Айца і  Сына, і Духа Святога”. І найкарацейшая малітва пакланення і па-дзякі – таксама: “Хвала Айцу і Сыну,  і Духу Святому”.
Гэта прыгожая “спражка” усіх людскіх дзеянняў. Калі пачынаем якую-небудзь сур’ёзную справу або, напрыклад, адпраўляемся ў дарогу, то робім знак крыжа або прамаўляем: “У імя Божае!”. Калі нам шчасліва ўдаецца завяршыць якую-небудзь  справу, прамаўляем: “Хвала Богу!”.
Ці на пачатку заклікаем  дапамогі  Святой Тройцы і на заканчэнне дзякуем Богу, усхваляючы Тройцу.
Варта прыпомніць сабе гэта нанава. Ніхто не распачынаў дня, працы, навукі, засеву,  жніва, а нават новага  бохану хлеба без учынення знаку крыжа. Калі хто ад’язджаў у дарогу, адпраўляўся ў войска,  або нават на вучобу – бацька ці маці благаслаўлялі іх у імя Тройцы.
Калі чалавеку ўдавалася закончыць якую-небудзь вялікую працу, навуку ці падарожжа –  ён дзякаваў Богу, гаворачы: “Хвала Айцу і  Сыну,  і Духу Святому”.
Дзякаваў Богу за апеку і дапамогу. Гэта было натуральным рэфлексам веруючага чалавека. Так было некалі. А сёння?
Кожны новы дзень – гэта новы пачатак. А колькі ж важных спраў, ці важных праблем павінны вырашыць мы на працягу дня, месяца, году…
Варта гэта ўсё счапіць той Божай “спражкай”. Пачаць ў Імя Бога, у Імя Святой Тройцы і гэтым закончыць.

кс. Яцэк ДУБІЦКІ,  СМ

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий