Каронка да Божай Міласэрнасці

Str-12Устанаўленне  свята  Божай  Міласэрнасці  ў першую  нядзелю  па  Вялікадні  невыпадковае – на гэты дзень прыпадае  актава  Змёртвыхпаўстання  Пана, якая вянчае правядзенне  Пасхальнай Містэрыі Хрыстуса. Гэты перыяд у літургіі Касцёла выразней, чым іншыя, паказвае таямніцу  Божай Міласэрнасці, якая аб’явілася ў муцы, смерці і Змёртвыхпаўстанні Хрыстуса.

 

Каронка да Божай Міласэрнасці – малітва выключная, бо перадаў яе сам Хрыстус. Сястра Фаўстына пачула яе спачатку ў сваёй душы і малілася яе словамі, калі ў выяве прыкмеціла анёла, які прыйшоў  пакараць зямлю за грахі (Дз. 474-475). На другі дзень Пан Езус дакладна паясніў ёй, як належыць прамаўляць гэтую малітву і якое вялікае значэнне яна мае (Дз. 476); у наступных аб’яўленнях пераказаў абяцанні, якія звязаў з перакананым яе прамаўленнем.
f-str-14Найперш  гэтую Каронку адмаўляла сама Сястра Фаўстына і ў розных сітуацыях: пры канаючых, з просьбаю аб дажджы ці аб сцішэнні буры… У 1937 го-дзе кс. Сапоцька паклапаціўся, каб гэтая малітва набыла дазвол касцёльных уладаў, таксама аб выданні яе ў Кракаве на абразках Езуса Міласэрнага і ў кніжачцы “Хрыстус, Цар Міласэрнасці”. Тэкст Каронкі моцна распаўсюдзіўся пасля Другой сусветнай вайны. Яна была перакладзена на іншыя мовы і выдавалася ў розных краінах на абразках, у брашурках і на малітоўніках. Вялікія сілы прыклаў да гэтага менавіта кс. марыянін з ЗША, які друкаваў матэрыялы аб Божай Міласэрнасці на шматлікіх мовах, і аб такіх публікацыях марылі ў іншых краях.
f-str-15Вялікую ролю ў распаўсюджванні  набажэнства да Божай Міласэрнасці ў формах, пераказаных праз Сястру Фаўстыну, у тым ліку таксама Каронкі да Божай Міласэрнасці, адыграў  малітоўнік “Божая Міласэрнасць, давяраем Табе”, падрыхтаваны хутка пасля Другой сусветнай вайны  а. Юзафам Андрашам, SJ (кракаўскі  духоўны кіраўнік Сястры Фаўстыны). Найперш выдалі яго езуіты ў Кракаве, а на анг-лійскай мове – марыяне ў ЗША, якія распаўсюджвалі яго таксама ў Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, у Азіі і Афрыцы. Тая кніжачка была перакладзена таксама і выдадзена на іспанскай мове, і з дазволу мясцовых біскупаў – вялікім тыражамі ў краінах Лацінскай Амерыкі,  галоўнае – у Сальвадоры, Калумбіі, Эквадоры, Чылі, Мексіцы, Аргенціне, Уругваі, Перу і Гватэмале. На партугальскай мове разыходзілася  ў Бразіліі, а ў Еўропе была перакладзена і выда-дзена  таксама на нямецкай, італьянскай, іспанскай і партугальскай мовах.
Сёння Каронка да Божай Міласэрнасці ёсць найбольш  вядомай малітвай да Божай Міласэрнасці, якую прамаўляюць верныя  ўжо ва ўсім свеце, просячы міласэрнасці для сябе і свету.  Да тэксту гэтай малітвы  звяртаўся  таксама святы Ян Павел II на заканчэнне акту ўстанаўлення Свята Божай Міласэрнасці.
Малітва, называная Каронкаю да Божай Міласэрнасці, была вядома  яшчэ ў ХIХ стагоддзі. Адмаўлялі яе і сёстры  з Кангрэгацыі Маці Божай Міласэрнасці падчас малітваў вячэрніх. Каронка пачыналася ад малітвы: Ойча наш…і Радуйся, Марыя…, потым на вялікіх пацерках патрэбна было адмовіць: Пане Езу Хрысце, для Якога няма нічога адметнага, толькі тое адзінае, каб не злітаваўся над жабракамі Тваёй Міласэрнасці, змілуйся над намі… На малых пацерках 10 разоў: О мой Езу міласэрнасці… а на канцы дзясяткі: Хвала Айцу… На заканчэнне ўсёй Каронкі, якая прамаўляецца як частка ружанца, яшчэ раз паўтаралася: Ойча наш… і Радуйся, Марыя, а таксама Верую ў Бога Айца…
Каронку да Божай Міласэрнасці, якую Пан Езус пераказаў Сястры Фаўстыне ў аб’яўленнях  13-14 верасня 1935 года ў Вільне, найперш  прамаўляла яна сама.  Пісала аб гэтым некалькі разоў у сваім “Дзённіку” і  ў лістах  да кс. М. Сапоцькі. “Калі я сказала маці генеральнай, што Пан патрабуе, каб кангрэгацыя памалілася  гэты вяночак для ўміласціўлення Божага гневу, – піша Сястра Фаўстына, – маці мне адказала, што пакуль не можа ўводзіць такія новыя, незацверджаныя  малітвы, але папрасіла даць ёй гэты вяночак: “Можа падчас адной з адарацый  удасца яго памаліцца,  паглядзім. Добра было б, – раіла  маці генеральная, –  калі б ксёндз  д-р Сапоцька выдаў якую-небудзь брашурку  з гэтым вяночкам – тады было б лепш і лягчэй маліцца  яго ў кангрэгацыі” (Дз. 752).
У хуткім часе  духоўнік Сястры Фаўстыны  кс. Міхал Сапоцька паклапаціўся аб дазволе касцёльных уладаў на Каронку і іншыя малітвы да Божай Міласэрнасці, узятыя з яе “Дзённіка” (навэнна, літанія). Выдаў яе ў вы-глядзе друкаванай брашуры пад назваю: “Хрыстус, Цар Міласэрнасці”, а  акрамя  таго, асобна выдаў  абразок з Каронкаю да Божай Міласэрнасці. Настаяцельніца  кракаўскага кляштара маці  Ірэна Кржыжаноўска закупіла тых кніжачак многа, каб распаўсюдзіць малітвы  да Божай Міласэрнасці. Атрымалі іх сёстры  Кангрэгацыі Маці Божай Міласэрнасці,  святары, якія выязджалі на  рэкалекцыі і місіі, а таксама асобы, якія прыходзілі да фурты  (Дз. 1519).  У лісце да кс. Сапоцькі Сястра Фаўстына пісала: “Маці Ірэна распаўсюдзіла гэтыя абразкі і кніжачкі. Пагаварылі мы, што нават пры фурце можам іх раздаваць”.  
Моцнае ўскарэнне ў распаўсюджанні тэксту Каронкі да Божай Міласэрнасці наступіла пасля смерці Сястры Фаўстыны, у гады Другой сусветнай вайны.  Тую ма-літву адмаўлялі тады супольна  не толькі сёстры  св. Фаўстыны і выхаванкі  Кангрэгацыі Маці Божай  Міласэрнасці, але таксама распаўсюджвалі іх, раздаючы абразкі з яе  зместам лю-дзям, што прыходзілі да фурты,  ці высылаючы з пасылкамі ў абозы і канцлагеры. Пасля таго, як скончыліся запасы  кракаўскага выдання малітваў да  Божай Міласэрнасці, кс. Сапоцька па-клапаціўся, каб выдаць іх у Вільне. Час быў цяжкі, людзі ўсё болей уцякалі да Бога, просячы аб Яго Міласэрнасці менавіта словамі Каронкі, таму  ахвотна прымалі абразкі з  яе зместам.
Яшчэ ў гады Другой су-светнай вайны тэкст Каронкі да Божай Міласэрнасці выдаваўся  вялікімі тыражамі  сёстрамі феліцыянкамі і марыянамі у ЗША на польскай і англійскай мовах, а ў Мек-сіцы – на мове іспанскай.  Калі не было магчымасці  атрымаць абразок з  Каронкай, людзі перапісвалі малітву або вучылі напамяць ад тых, хто яе ведаў. Узрушальнае сведчанне даў  ксёндз Францішак Цэгелка, які ў канцэнтрацыйным лагеры ў Дахаў на абрыўку нямецкай газеты  пісаў тэкст гэтай малітвы. У сваім сведчанні напісаў, што, калі падчас хваробы ляжаў з высокай тэмпературай, прышоў да яго  пробашч  з Кротошына  кс. Аградоўскі і сказаў: “Ксёндз, напэўна,  выздаравее, калі будзе распаўсюджваць гэтую Каронку. Тады я запытаў кс. Аградоўскага, як  ксёндз здабыў тут  гэтую Каронку? – піша далей у сваіх успамінах  кс. Цэгелка. –  Праз новых прыбываючых у лагер (…). З кс. Даменікам  Сершульскім, з якім былі хворыя адначасова, пачалі прамаўляць гэтую Каронку з газетнага абрыўка (…). Каронка да Божай Міласэрнасці, вельмі вядомая  асабліва  сярод польскіх ксяндзоў у Дахаў, стала для мяне  і для  большасці польскіх вязняў шчытом моцы і надзеі».
Пасля вайны  тэкст Каронкі да Божай Міласэрнасці вельмі хутка распаўсюдзіўся  на многіх мовах свету, быў перакладзены не толькі на  асноўныя  мовы, але і на мовы моцна экзатычныя, нават мовы плямёнаў.  Каронка  да Божай Міласэрнасці прамаўлялася не толькі ў касцёлах і капліцах, у законных манаскіх  кангрэгацыях  і розных супольнасцях, але таксама і праз каталіцкія медыя ў  многіх краінах. Таму  сёння – гэта найбольш вядомая  малітва  да Божай Міласэрнасці,  дзякуючы якой людзі атрымліваюць многа надзвычайнай ласкі і дабрадзействаў.
У Польшчы існуе практыка: за прамаўленне  Каронкі да Божай Міласэрнасці перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам  можна атрымаць поўны адпуст пры звычайных умовах.   

 

 

                                                                                           Матэрыял узяты з сайта www.faustyna.pl
Аўтар: c. М. Аліжбета СЕПАК, ZMBM


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий