Адчуванне Фацімы

Str-1212 мая б. г. у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах будзе праходзіць традыцыйны фестываль Марыйных песень. Адметнасцю яго ў гэтым годзе стане  падвядзенне вынікаў літаратурна-мастацкага  конкурсу “Пасланне Маці Божай Фацімскай мне і майму акружэнню”, які быў аб’яўлены Санктуарыем  летась, з нагоды 100-х угодкаў аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Рэдакцыя часопіса  “Дыялог” звярнулася з просьбай да  старшыні журы конкурсу  кусташа Санктуарыя Маці Божай Фацімскай а. Конрада ПАТЫКА, SVD, каб падзяліўся з намі першымі ўражаннямі ад конкурсу, ад удзельнікаў і іх прац. А. Конрад даў згоду.

 

 

Кусташ Санктуарыя Маці Божай Фацімскай а. Конрад Патыка, SVD за разглядам конкурсных прац.

Кусташ Санктуарыя Маці Божай Фацімскай а. Конрад Патыка, SVD за разглядам конкурсных прац.

Перш за ўсё хацеў бы адзначыць, што 100-годдзе з дня аб’яўлення Маці Божай Фацімскай, якое летась адзначалася  ў Паўсюдным Касцёле, для нас звязана з асаблівай падзеяй у жыцці мясцовага Касцёла – наданнем касцёлу Маці Божай Фацімскай ў Баранавічах тытулу  Санктуарыя. Расцэньваю гэта як дар Божай ласкі для кожнага  парафіяніна, для кожнага пілігрыма, якія адклікаюцца на голас  з Фацімы і моляцца  ў гэтай святыні. Так, голас з Фацімы, які прагучаў 100 гадоў назад і заклікаў да навяртання, быў пачуты і беларускімі католікамі, якія захавалі веру нягледзячы ні на якія палітычныя абставіны. І менавіта з пачуццём падзякі  Богу за дар веры, за марыйную пабожнасць, якая развіваецца і сёння, мы аб’явілі адкрыты літаратурна-мастацкі конкурс з незвычайнаю назваю: “Пасланне Маці Божай Фацімскай мне і майму акружэнню”. Перад яго ўдзельнікамі была пастаўлена задача – стварыць літаратурны або мастацкі твор, які адлюстроўвае актуальнасць фацімскага паслання для нас, сённяшніх,

Таццяна Пракопчанка.  "Малітва  дзіцяці"

Таццяна Пракопчанка.
«Малітва дзіцяці»

гэта значыць для самога ўдзельніка конкурсу і яго родных, блізкіх, сяброў. Хацелася адчуць подых гэтай марыйнай пабожнасці.
Цешуся тым, што ўжо першая праца, якая прыбыла з паметкай “На конкурс” – а быў гэта  верш Алы Ермаковіч з г.п. Кры-вічы Мядзельскага раёна, крануў сваёю шчырасцю і актуальнасцю. Аўтар моцна адчувае па-трэбу прысутнасці Езуса ў нашым жыцці і своеасаблівым чынам звяртаецца да Яго, а таксама да Маці Божай з Фацімы, каб Яна   папрасіла ў свайго Сына дапамогі нашым сучаснікам, бо яны патанаюць у гневе, у граху зайздрасці,  пры адсутнасці веры ў Божую ласку.
Прыемна тое, што  працы да-сланыя нам людзьмі розных узростаў – самай малодшай нашай аўтарцы 7 гадоў, гэта Багуслава Малашчанка з Баранавіч, яна прадставіла на конкурс малюнак “Марыя – наша Маці”, а самай старэйшай –  Альбіне Цярэшка са сталбцоўскай парафіі святога Казіміра, якая даслала вершы на беларускай і рускай мовах,  – 78. Дарэчы, з названай парафіі святога Казіміра мы атрымалі аж сем прац. Цудоўна! Цудоўна тое, што Маці Божая з Фацімы стала блізкаю для лю-дзей розных пакаленняў: яны чуюць Яе, адчуваюць Яе, разумеюць і давяраюць!

Багуслава  Малашчанка. "Марыя  – наша Маці"

Багуслава Малашчанка. «Марыя – наша Маці»

Прыемна яшчэ і тое, што ідэя конкурсу  закранула сэрцы, можна сказаць, цэлых калектываў. Напрыклад, свае працы даслалі нам чатыры дзяўчынкі, вучаніцы 4 класа Опсаўскай  дзіцячага сада-школы  Браслаўскага раёна Ева Бейнар, Света Крывель, Ксенія Умпіровіч і Юля Галіна. Як мы даведаліся, рысаваць, а таксама працаваць з папераю дзяўчынкі  вучацца  ў аб’яднанні “Мазаіка”, якое  дзейнічае ў іх школе. А што датычыцца ўдзелу ў конкурсе, то іх натхніла фігура Маці Божай Фацімскай, якая пілігрымавала  летась па парафіях Віцебскай дыяцэзіі.
Калі мець на ўвазе жанры, то больш  разнастайна прадстаўлены  літаратурныя – ёсць малітвы, вершы, апавяданні.  Парафіянка  парафіі св. Язафата з Глыбоччыны Алена Татун даслала на конкурс шчырае аповед-разважанне, якое больш падобна да ма-літвы да Маці Божай.  Асабістыя  падзеі  з жыцця жанчыны сталі пацеркамі на яе ружанцы…

Любоў Супрановіч.  "Разам з намі"

Любоў Супрановіч.
«Разам з намі»

Люба Супрановіч

Люба Супрановіч

Сярод жанраў выяўленчага мастацтва – толькі малюнкі, выкананыя  рознымі  фарбамі, алоўкамі, у розных  тэхніках. 13-гадовая  дзяўчынка Люба  Супрановіч са Сталбцоў выканала сваю працу ў складанай тэхніцы – мастыхінам. Пры нашай размове  Люба  патлумачыла:  “Імкнулася перадаць Маці Божую, Якая з неба глядзіць  на нашу капліцу, бо касцёл святога Казіміра  яшчэ толькі будуецца, а ўсе набажэнствы  адбываюцца  ў каплічцы. Маці Божая разам з намі, ведае нашыя думкі, памкненні, Яна з намі ў нашай парафіі…”.
Ёсць удзельнікі, якія прыслалі не адзін твор, а некалькі, як, напрыклад, Ірына Яфімава, парафіянка парафіі Ўзвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах, якая  даслала – таксама на беларускай і рускай мовах – малітву і тры вершы, або студэнтка катэхітычнага каледжа імя Зыгмунта Ла-зінскага Таццяна Пракопчанка з Мазыра.

Вучаніцы 4 класа Опсаўскай дзіцячага сада-школы  (ад левага боку): Юлія Галіна, Ева  Бейнар, Ксенія  Умпіровіч  і Света Крывель.

Вучаніцы 4 класа Опсаўскай дзіцячага сада-школы
(ад левага боку): Юлія Галіна, Ева Бейнар, Ксенія Умпіровіч
і Света Крывель.

Таццяна прадставіла два малюнкі, верш, апавяданне і малітву. Мы таксама звязаліся з Таццянаю па тэлефоне і запыталі, адкуль такая разнастайнасць інтарэсаў і талентаў: “Усё гэта –  маё адчуванне Фацімы, – адказала маладая жанчына– Тыя прароцтвы, якія яна прадказала, збываюцца, мы сведкі таму. Яна малілася за навяртанне Расіі, але  яно  датычыць і нас. І  мне  хацелася спрабаваць, ці змагу я гэта перадаць. Да  таго ж, Маці Божая Фацімская  сапраўды  суправаджае  мяне па жыцці: і першая кніжка пра сястру Люцыю, якую даў пачытаць былы пробашч Юзаф Дзеконьскі, і падараваная ім жа  фігурка Маці Божай Фацімскай, і успаміны святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка аб сустрэчы з сястрой Люцыяй…Гэта ўсё адчуванне Фацімы”.
Застаецца падзякаваць Богу за плён, якім Усявышні адарыў удзельнікаў конкурсу, і самых удзельнікаў за іх творчую працу і пажадаць ім новага адкрыцця боскага на зямлі.

 

 

  а. Конрад ПАТЫКА, SVD.
Фота Карнэлія КОНСЭКА,SVD
і  з фотаархіваў удзельнікаў конкурсу .


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий